21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Для даведкі: Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівы дзень, абвешчаный на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Верш "Зорка Венера…" чытаюць настаўнікі пачатковых класаў Наскавец Ірына Віктараўна і Бойка Уладзіслава Сяргееўна з дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №123 г.Мінска".
Комментарии
Отправить комментарий